16 лістапада ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы і сустрэчa з адным з найбуйнейшых і найвыразнейшых графікаў Беларусі Яўгенам Шатохіным. Яўген Шатохін, адзін з пачынальнікаў беларускага Адраджэньня, сябра вядомай мастацкай суполкі «Пагоня», адкрывае гледачам тую Беларусь, якую нельга не любіць. Гэта і роднае Палесьсе, і краявіды Віцебшчыны, выявы жыхароў Паазер’я. Невыпадкова выстава носіць назву «Мая і твая Беларусь».

Ён – сябар Беларускага саюзу мастакоў з 1991 года. З 1988 году – заснавальнік і дырэктар Дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў Пінску. Праз дзевяць гадоў быў звольнены з пасады дырэктара па палітычных матывах. Меў судовы пераслед з боку ўладаў за сваю палітычную дзейнасьць. У 2003 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам гораду Альбэр (Францыя). Узнагароджаны медалём Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Творы Шатохіна знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), Гісторыка‑культурным музеі (Заслаўе), Музеі беларускага Палесься (Пінск), Музэі выратаваных каштоўнасьцей (Берасьце), Фондзе Міністэрства культуры Расіі (Масква), Фондзе Саюзу мастакоў Украіны (Кіеў), музэі Яхтвэрф (Берлін) і іншых, а таксама ў прыватных калекцыях ў Вялікай Брытаніі, Бэльгіі, Ірляндыі, Фінляндыі, Германіі, Францыі, Паўднёвай Афрыцы, Эгіпце, ЗША і Расіі.

Запрашаем усіх на выставу.

Для тых, хто жадае фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: 646 234 9240 ці дасылайце чэкі на адрас: Belarusan Museum 401 Atlantic ave, Brooklyn

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0