Карэспандэнты НН выправіліся на пошукі «беларускай Нэсі».

Поўнач Беларусі — прыгожы суворы край з валунамі, узгоркамі ды блакітнымі плямамі азёраў, якія пакінуў пасьля сябе ледавік, адыходзячы на поўнач. Адно з такіх азёраў — Балдук, выцягнуты, нібы зьмяя, ў даўжыню больш чым на два кілямэтры. Калі стаіш на адным беразе, здаецца, што да іншага можна дакінуць каменем. Цяжка ўявіць сабе, што тоўшча вады сягае ўглыб ажно на сорак мэтраў.

Але гэтая прыгажосьць хавае ў сабе таямніцу: людзі з навакольных вёсак даўно кажуць, што ў Балдуку жыве пачвара. Што гэта — казачны цмок? Дыназаўр, які захаваўся ў возеры з часоў ледавіковага пэрыяду? Ці байкі мясцовых жыхароў?

Відэарэпартаж з возера Балдук глядзіце тут:

Тэкставы рэпартаж Паўла Касцьюкевіча пра вандроўку да возера Балдук чытайце неўзабаве ў папяровай вэрсіі НН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?