Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, большасць дэлегатаў палічылі працу кіраўніцтва АДС нездавальняючай:
«Мы далі ацэнку кіраўніцтву АДС. Далі ацэнку працы кіраўніцтва — сустаршынь. І большасць дэлегатаў прагаласавалі за нездавальняючую ацэнку працы, з патрабаваннем іх сыходу ў адстаўку».
Найперш гэта звязана з кепскай падрыхтоўкай да парламенцкіх выбараў, кажа Рыгор Кастусёў.
Таксама на сходзе была адзначаная добрая супольная праца сябраў магілёўскай кааліцыі падчас выбараў і прыняты план працы на наступныя два гады. Адзін з пунктаў — гэта агульная праца на аднаго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.