Выданне Forbes апублікавала рэйтынг найбагацейшых расійскіх сем'яў у 2018 годзе.

Рэйтынг ўзначаліла сям'я Міхаіла Гуцэрыева, адзначае ria.ru. Супольнае багацце сям'і ацэненае ў 5,97 мільярда даляраў. Пры гэтым адзначаецца, што клан «страціў» аднаго са сваіх членаў - Міка Шышханава. Багацце сям'і таксама значна зменшылася за год - у 2017 годзе яно складала 9,91 мільярда даляраў. Выданне ўключыла ў склад сям'і, акрамя самога Міхаіла Гуцэрыева, Саіта-Салама Гуцэрыева, Саіда Гуцэрыева і Білана Ужахава.

Міхаіл Гуцэрыеў данядаўна валодаў і кампаніяй «Славнефть» — беларускай «дачкой» расійскай кампаніі «Руснефть» — і сёлета прадаў яе за 1,8 млн даляраў пакупніку, імя якога не раскрываецца.

На другім месцы спісу Forbes удалося замацавацца сям'і Ратэнбергаў, чыё багацце ацэньваецца ў 4,85 мільярда даляраў. Акрамя Аркадзя і Барыса Ратэнбергаў у яе ўваходзяць сын Аркадзя Ігар Ратэнберг і дачка Лілія. Як адзначае выданне, бізнэсу гэтай сям'і перашкаджаюць уведзеныя ў 2014 годзе санкцыі, аднак за мінулы год іх сукупнае багацце вырасла на 650 мільёнаў даляраў.

Трэці радок занялі Валянцін Гапонцаў і яго сын Дзяніс. Іх сукупнае багацце выданне ацаніла ў 3,14 мільярда даляраў. Пры гэтым летась Гапонцавы не ўваходзілі нават у топ-10 рэйтынгу.

Замыкаюць першую пяцёрку спісу сям'і Шайміевых і Рахімкулавых.

У топ-10 рэйтынгу самых багатых сем'яў у Расіі таксама ўвайшлі сем'і Саркісавых, Шамалавых, Бажаевых, Магамедавых і Зубіцкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0