Аляксандр Субоцін

Аляксандр Субоцін і Віктар Назаранка афіцыйна пазбавіліся сваіх высокіх пасад у Беларусі.

Назаранка вызвалены ад пасады старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Субоцін перастаў быць памочнікам прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці. Адпаведныя ўказы сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Прычыны адставак - пераход на іншую працу.

Субоцін (нар. у 1976 г.) быў прызначаны памочнікам па Віцебскай вобласці год таму, у верасні 2017 года. Перад гэтым працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Перад гэтым з 2001 па 2014 год у Віцебскім дзяржаўным універсітэце ветэрынарнай медыцыны на розных пасадах, дайшоўшы ў кар'ерным росце да прафесара і першага прарэктара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна