Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў, які курыруе ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе, павіншаваў в.а. кіраўніка «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Дзяніса Пушыліна з прызначэннем на пасаду. Пра гэта паведамляе Данецкае агенцтва навін.

«Галасаванне прадэманстравала высокі ўзровень палітычнай культуры, салідарнасць і рашучасць народа Данбаса працягнуць барацьбу за мір і правы грамадзян на годнае жыццё», - падкрэсліў Суркоў.

Ён пажадаў Пушыліну поспехаў на сваёй пасадзе і запэўніў яго ў сваёй падтрымцы. Акрамя гэтага памочнік расійскага лідара выказаў надзею на тое, што новы кіраўнік ДНР працягне палітычны курс свайго папярэдніка Аляксандра Захарчанкі, забяспечыць пераемнасць і паслядоўнасць ва ўнутранай і знешняй палітыцы рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?