Згодна з аглядам Цэнтра стратэгічных дасьледаваньняў і нацыянальных жыльлёвых ініцыятываў кампаніі «Мультыброкер», толькі за першы тыдзень лістапада цэны на тыповыя двухпакаёвыя кватэры ў Маскве ўпалі амаль на 20%: з 10,5 да 8,5 млн руб. у сярэднім. Істотна патанелі таксама тыповыя трохпакаёўкі — з 13 да 12 млн руб.

Зьвесткі іншых аналітыкаў больш кансэрватыўныя. Падзеньне, канечне, ёсьць, але не такое істотнае, гаворыць кіраўнік аналітычнага цэнтру «Індыкатары рынку нерухомасьці» Алег Рэпчанка. Паводле ягоных ацэнак, цэны зьніжаюцца дзесьці на 0,5—1% у тыдзень. Да гэтых паказьнікаў блізкія і дадзеныя, атрыманыя аналітыкам Андрэем Ражковым з CIG. За апошні месяц у Маскве з-за падзеньня попыту нерухомасьць у сярэднім патанела на 5—7%, кажа ён і дадае, што зьніжкі да заяўленага кошту даходзяць да 15—20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?