Расейскі генэрал на ўрачыстым адкрыцьці помніка
У Менску на вуліцы Заборскага каля сувораўскай вучэльні ўсталяваная скульптура «Маленькі генэрал» аўтарства скульптара Жбанава. Урачыстае адкрыцьцё статуі адбылося 6 лістападу.
Уладзімер Жбанаў вядомы сваімі малымі гарадзкімі скульптурамі: фурманкай каля ратушы на пляцы Свабоды, а таксама «Дзяўчынкі пад парасонам» і «Курцом» у сквэрыку паміж вуліцамі Кірава і Ленінградзкай. Зробленыя ў натуральную велічыню, без пастамэнтаў, жбанаўскія скульптуры проста правакуюць на інтэрактыўнасьць: калі-нікалі менчукі ці госьці сталіцы прасоўваюць цыгарэту ці канчар паміж указальным і сярэднім пальцам «Курца», а на бронзавых сядзеньнях фурманкі заўсёды стае аматараў паздымацца.
0
0
0
0
0
0