16 верасня ў Эйндховене пройдзе ўшанаванне памяці зніклых беларусаў.

16 верасня ў галандскім Эйндховене пройдзе адзінаццатая штогадовая цырымонія ўшанавання памяці зніклых беларусаў. Цырымонія адбудзецца ў жывога мемарыяла «Чатыры дрэвы». Чатыры дрэва быў пасаджаныя 16 верасня 2008 года пры ўдзеле гарадскіх уладаў Эйндховена — тады яшчэ горадзе-пабраціме Мінска — у памяць Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.

Адкрые цырымонію дачка гвалтоўна зніклага Анатоля Красоўскага Валерыя. C прамовай выступяць: Крысці Мідэм (Міжнародная Амністыя), Тон Кітзен (Федэрацыя нідэрландскіх прафсаюзаў), Мары-Эн Схрэурс (прадстаўнік гарадскіх уладаў Эйндховена).

Цырымонія ўшанавання памяці пройдзе ў нядзелю 16 верасня з 14:00 да 15:00 па адрасе: Парадэйслаан, скрыжаванне з Фрэдэрык ван Эдэнплейн.

Мерапрыемства арганізавана Міжнароднай амністыяй, Федэрацыяй нідэрландскіх прафсаюзаў (FNV) і грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0