Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі распаўсюдзіла меркаванне першага намесніка старшыні партыі Алега Гайдукевіча. Ён адказаў старшыні ЛДПР Уладзіміру Жырыноўскаму, які казаў пра ўз'яднанне Беларусі і Расіі:
«Уладзімір Вольфавіч, Вы прапануеце нам жыць у камуналцы, а мы хочам жыць у саюзе з Расеяй, але ў асобнай двухпакаёвай кватэры. Хай у Вас будзе прасторная чатырохпакаёвая, а ў нас — невялікая двухпакаёвая, але свая.
Навошта нам быць мужыком пасля 40, якія жывуць з братам ці сястрой у адным пакоі, гэта няправільна.
І кватэры хай будуць на адной лесвічнай пляцоўцы, вось гэта добра, але зноў жа асобная двухпакаёўка лепшая за вялікую камуналку».