Банкаўская сыстэма Беларусі ва ўмовах сусьветнага фінансавага крызысу працуе стабільна. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс‑канфэрэнцыі начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.

«Крызыс — гэта калі няма чым плаціць, калі банкрутуюць банкі, сьпісваюцца велізарныя фінансавыя страты. Такога ў Беларусі не адбываецца, значыць і няма фінансавага крызысу», — цытуе ягоныя словы БЕЛТА.

Інтэрфакс ж падкрэсьлівае, што Драздоў, усё ж сказаў наступнае:

крызысу няма, але ёсьць цяжкасьці, зьвязаныя з сусьветным фінансавым крызысам.

Прадстаўнік Нацбанку таксама адзначыў, што на сённьняшні дзень беларускія банкі не панесьлі прамых стратаў у адрозьненьне ад 1998 г., існуе дастатковы памер золатавалютных рэзерваў.

«У гэты крызыс мы ўвайшлі зусім у другой сытуацыі, таму і глядзім у будучыню з аптымізмам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0