Да Дня горада на плошчы Свабоды паставілі вялікую светлавую фігуру каня і карэты. Але днямі мінчукі заўважылі, што конь знік, піша Tut.by.
Як распавялі ва УП «Мінгарсвятло», каня павезлі на дапрацоўку. Справа ў тым, што для бяспекі і ўстойлівасці канструкцыі ў яе трэба дадаць некаторыя металічныя элементы. На наступным тыдні конь вернецца назад.
Дарэчы, да Новага года падобную светлавую скульптуру плануюць усталяваць і на Кастрычніцкай плошчы. Гэта будзе конь і сані.
Так выглядала фігура на Дзень горада.