Facebook дадала 24 новыя мовы ў сістэму аўтаматычнага перакладу, у тым ліку беларускую.

Для таго, каб палепшыць пераклад з беларускай на англійскую, Facebook пабудавала мультымоўную сістэму, заснаваную на падабенстве беларускай лексікі з украінскай. У ёй машыннае навучанне выкарыстоўвае пераклад з беларускай на ўкраінскую, каб атрымаць вынік на англійскай мове. У некаторых выпадках такія мультымоўныя сістэмы выкарыстоўваюць да чатырох «прамежкавых» моў.

Для таго, каб перакладаць допісы і каментары Фэйсбука на беларускую, неабходна ў наладах ва ўкладцы «Мовы» дадаць беларускую мову ў пункце «На якую мову перакладаць навіны» і прыбраць беларускую мову з пункта «Якія мовы вы разумееце».

Каб перакласці беларускія допісы і каментары, напрыклад, на англійскую мову, неабходна англійскую мову абраць у пункце «На якую мову перакладаць навіны» і прыбраць англійскую мову з пункта «Якія мовы вы разумееце».

Пасля гэтых дзеянняў пад допісамі з'явіцца кнопка «Паказаць пераклад» (ці See Translation).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0