Каля пяці раніцы 7 верасня мядзельскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у аграгарадку Княгінін.

Калі спецыялісты прыехалі, убачылі, што адкрытым полымем гарэў хлеў. Будынак быў цагляны, электрыфікаваны.

У выніку пажару згарэў увесь дах, цалкам выгаралі некаторыя памяшканні ў хляве. Прычына пажару — кароткае замыканне з-за няспраўнасці праводкі. Хлеў належаў 80-гадовай пенсіянерцы.

— Сёлета ў сакавіку нашы спецыялісты хадзілі па дамах, правяралі стан праводак, выкананне правілаў пажарнай бяспекі. І менавіта на гэтым двары дзверы зачынілі літаральна «перад носам» у ратавальнікаў, — расказала «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян. — Калі б нашы спецыялісты праверылі праводку ў хляве, магчыма, пажару б не адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?