10 верасня мазырскія памежнікі ў Ельскім раёне затрымалі двух беларусаў. Мужчыны прызналіся, што накіроўваліся да мяжы, каб сустрэць сваяка з Украіны, які збіраўся нелегальна трапіць на тэрыторыю Беларусі. У мужчыны быў з сабой толькі пашпарт грамадзяніна СССР, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Неўзабаве ўкраінскія калегі паведамілі, што яны затрымалі мужчыну 1967 года нараджэння.

Жыхароў Гомельскай вобласці абвінавачваюць у парушэнні пагранічнага рэжыму і спробе незаконнага перасячэння мяжы (арт. 23.30 і 23.29 КаАП Беларусі). Ім пагражае штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0