«Хочаш набыць квіток — зайдзі ў пярэднія дзверы», — пра гэтыя ды іншыя змены для пасажыраў і кіроўцаў грамадскага транспарту, якія запрацуюць з 12 кастрычніка, распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай новай рэдакцыі Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, Сяргей Дубіна, начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Беларусі.

— Зараз пасажыр, які не мае праязнога білета, але мае намер яго купіць у кіроўцы, павінен заходзіць у пярэднія дзверы транспартнага сродку, — адзначыў Сяргей Дубіна. — Адказнасці за парушэнне гэтага правіла няма, але калі такі чалавек зайшоў на заднюю пляцоўку ў гадзіну пік, то кантралёр можа яго аштрафаваць. Довады, што пасажыр проста не паспеў прайсці да кабіны, каб купіць білет, не будуць прынятыя як апраўдальныя.

Таксама ўводзіцца абавязак пасажыраў пры ўваходзе ў транспартны сродак прыкладаць да валідатара электронны білет. У будучыні, калі будзе ўведзеная сістэма аплаты праезду за адлегласць, прыкладаць білет давядзецца і на выхадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?