Фота domovita.by
Уступілі ў сілу новыя Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў.
У ранейшай рэдакцыі дакумента існаваў такі пункт:
«Інфармацыя на ўказальніках маршруту аўтобусаў, якія выкарыстоўваюцца для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях, павінна быць на дзвюх мовах — рускай і мове дзяржавы пункту маршруту».
Іншымі словамі, раней на аўтобусе павінна было дублявацца па-руску і па-нямецку «Минск — Мюнхен» і «Minsk — München».
Цяпер жа патрабаванні да моваў зніклі. Перавозчыкі могуць пісаць інфармацыю па-беларуску ці на любой іншай мове.