Міліцыянты прадухілілі спробу самагубства 29-гадовай жанчыны-аспіранткі, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла, што ў доме непадалёк дзяўчына збіраецца скончыць жыццё самагубствам — яна сядзела на балконе восьмага паверха, звесіўшы ногі.

На месца прыбылі 2 міліцыянеры. Адзін пад выглядам мінака стаў размаўляць з жанчынай, а другі накіраваўся ў кватэру.

Пакуль ішла гутарка, падаспелі выратавальнікі і «хуткая».

Маці 29-гадовай дзяўчыны паведаміла праваахоўнікам, што дачка вырашыла звесці рахункі з жыццём з-за нешчаслівага кахання. Міліцыянер разам з маці прайшоў у пакой, дзе знаходзілася дзяўчына, каб працягнуць гутарку.

У нейкі момант стала зразумела, што ўгаварыць яе не атрымаецца — міліцыянер падбег да яе як раз у той момант, калі яна адштурхнулася рукамі, і паспеў схапіць за талію, тым самым прадухіліць падзенне з вышыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0