ЗША працуюць над другім пакетам санкцый супраць Расіі, якія будуць уведзены ў лістападзе з-за атакі «Навічком» у Солсберы, паведаміла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамента па эканамічных і дзелавых пытаннях Маніша Сінгх у Кангрэсе, перадае Bloomberg.

Па словах прадстаўніцы Дзярждэпа, новы раўнд абмежавальных мер будзе ўключаць «банкаўскія санкцыі, забарону на пастаўкі абароннай прадукцыі і фінансавую дапамогу».

Сінгх дадала, што Расія адмовіла інспектарам у доступе да хімічных аб'ектаў і не прадставіла ЗША пацверджання таго, што яна зноў не будзе выкарыстоўваць забароненую хімічную зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0