У аўторак надвор’е будзе вызначаць зона павышанага цiску, таму без ападкаў, а тэмпература паветра ўдзень ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.
З серады да нас завiтае атлантычны цыклон, таму надвор’е будзе вельмi няўстойлiвым. Уначы па захадзе, а ўдзень паўсюдна снег, мокры снег i невялiкая завiруха. На дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература ўначы 1—8 марозу, удзень ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў.
У чацвер крыху пацяплее, але надвор’е стане зусiм не камфортным. Уначы чакаецца снег, мокры снег, месцамi мяцелiца, удзень — дождж, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзiца, узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, удзень ад 0 да плюс 5.
У пятнiцу часам месцамi будзе iсцi дождж i мокры снег, захаваецца слабы галалёд, а на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2, удзень мiнус 1 плюс 4 градусы.
Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, на выхадныя чакаецца далейшае пагаршэнне надвор’я. Часткова праз нашу краiну пройдзе паўднёвы цыклон, але ў той жа час да нас завiтае арктычнае паветра са Скандынавii. Таму ў суботу—нядзелю чакаецца снег, галалёд, слабая мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ў суботу на працягу сутак ад 0 да 6 марозу, па ўсходзе да 3 цяпла. У нядзелю на працягу сутак 1—6 марозу, уначы пры праясненнях да мiнус 9.