У Рэўтаве (Маскоўская вобласць) затрымалі двух маладых людзей, якія рассылалі фота і відэа з акаўнта хабараўскіх жывадзёрак, паведамляе канал 360.

Затрыманыя — грамадзянін Беларусі і жыхарка Рэўтава. Малады чалавек хаваўся ў яе дома. Дзяўчыну супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі, калі яна знаходзілася на працы, у сэкс-шопе. Пасля гэтага паліцэйскія прыйшлі да яе дадому, дзе і знаходзіўся другі падазраваны.

Маскоўскі аддзел паліцыі «Лефортава» 3 верасня распачаў крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёламі супраць грамадзяніна Беларусі, які здзекаваўся з кацянят.

7 верасня Следчы камітэт Беларусі прад'явіў мясцоваму жыхару абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0