Пол Манафорт, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пагадзіўся прызнаць віну ў прад'яўленых яму спецыяльным пракурорам абвінавачваннях у змове супраць ЗША і змове з мэтай перашкодзіць правасуддзю, паведамляе Bloomberg.
Пол Манафорт. Фота: Flickr.
Гэта другі судовы працэс над Манафортам, ён праходзіць у Вашынгтоне. У жніўні суд у Вірджыніі прызнаў яго вінаватым у падатковых і фінансавых махінацыях.
У рамках працэсу ў Вашынгтоне Манафорту прад'явілі абвінавачванні ў тым, што ён парушыў закон аб замежных агентах, калі працаваў над паляпшэннем іміджу былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча і Партыі рэгіёнаў.
У панядзелак, 17 верасня, пачынаецца працэс адбору прысяжных для суда.