…Як апынулiся ў мяшку лiхадзея. Такiм вось чынам пазбавiлася пенсiянерка з вёскi Курыцiчы, што ў Петрыкаўскiм раёне, пяцi свойскiх птушак.

Ды цi толькi ў яе ноччу ўкралi жыўнасць? У вёсцы Навасёлкi Кармянскага раёна, напрыклад, нехта ўзламаў дзверы хлява аднаго жыхара i забраў 14 курэй.

Адзiнаццаць чубатак знiкла i з падворка пенсiянеркi з вёскi Iванаўка Рэчыцкага раёна i на сем меней — з хлява пенсiянера з вёскi Мiхалькi Гомельскага раёна. У апошнiм выпадку лiхадзей, напэўна, палiчыў, што здабыча ў яго аказалася не такой, на якую ён спадзяваўся, таму ў дадатак забраў яшчэ i каня. Мiлiцыя шукае аматараў мясных далiкатэсаў.

Уладзімір Пернікаў, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0