Магілёўскую «трыумфальную арку» рыхтуюць да здачы — пасля 1,5 года будоўлі і шматлікіх просьбаў уладаў скінуцца на гэтую будоўлю. Ужо не сакрэт, што арку ў гонар 750-годдзя Магілёва здадуць да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

На гэтым тыдні там ўсталявалі копіі двух ордэнаў (Вялікай айчыннай вайны і Леніна).

Праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў вырашыў высветліць, чаму так выйшла. Ён звярнуўся ва ўпраўленне архітэктуры і будаўніцтва, а таксама ва ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама:

— Мне стала цікава, хто прымаў рашэнне аб усталяванні на арку ордэна Леніна з яго партрэтам і па якіх крытэрах вызначаліся патрэбныя дэкаратыўныя элементы. Складваецца адчуванне, што горад за 750 гадоў сваёй гісторыі не можа пахваліцца нічым, акрамя савецкага перыяду, — распавёў Буракоў.

Паводле яго, упраўленне культуры даслала адказ ужо на наступны дзень. Згодна з пазіцыі чыноўнікаў, «пытанні аб уязной арцы ў горад Магілёў, выкладзеныя ў электронным звароце грамадзяніна, не ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама».

Зараз Буракоў чакае адказ з упраўлення архітэктуры і будаўніцтва. Пры гэтым ён лічыць дзіўным, што чыноўнікі, адказныя за культуру, ніяк не звязаныя з візуальным афармленнем уезду ў горад.

Акрамя таго, яго бянтэжыць той факт, што ордэнам Леніна сам Магілёў узнагароджаны ніколі не быў — у 1967 годзе ўзнагароду надалі ўсёй Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?