Кіраўнік МЗС Швейцарыі Ігнацыа Касіс заявіў, што яго краіна не пацерпіць актывізацыі шпіёнскай дзейнасці Расіі, паведамляе Swissinfo.

Па словах Касіса, актыўнасць разведвальных службаў розных краін з'яўляецца штодзённай руцінай для Швейцарыі, але ў гэтым выпадку, Расія пайшла на недапушчальную эскалацыю.

«З Расіяй жа атрымалася пэўная эскалацыя. З ёй мы ў гэтым годзе ўжо мелі на розных узроўнях двухбаковыя кантакты з мэтай выразна заявіць, што мы не пацерпім такога роду дзейнасці ў Швейцарыі. На наступным тыдні я сустрэнуся са сваім расійскім калегам. І я яму скажу гэта яшчэ раз прама і адкрыта», — сказаў міністр.

Раней урад Швейцарыі запатрабаваў, каб Расія спыніла любую шпіёнскую дзейнасць на яго тэрыторыі. Паведамлялася, што расійскія спецслужбы спрабавалі атакаваць лабараторыю каля Берна, якая аналізуе хімічную і біялагічную зброю і правярае нервова-паралітычны агенты, такія як «Навічок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0