«Код да Вінчы» можна назваць лухтой. Але калі на гэты фільм імкнуцца трапіць людзі, калі нехта яго забараняе, гэта ўжо сур’ёзна. У чым жа прычына шуму вакол гэта твору?

Многія з тых, хто называе сябе хрысьціянамі, зьяўляюцца імі, як зазначыў Янка Маўр, «толькі па назьве». І сапраўды: ці многія, хто называе сябе хрысьціянамі, вызнаюць еднасьць з галілейскімі рыбарамі і блудніцамі!? Іншая справа – князёўна-багіня...

Разважаць аб спадкаемцах Ісуса – значыць не разумець сутнасьці Эвангельля, дзе усе царствы названыя ўладаньнямі «князя гэтага сьвету». Словы пра кесара адрасаваныя фарысэям і ўтрымліваюць відавочную іронію…

Шукаць гістарычнай праўды ў гностыкаў – спосаб яшчэ больш марны. Для іх Хрыстос увогуле ня быў целам. У гнастычных кніжках гаворыцца, што Ісус не пакідаў ценю, ня еў... Пра які шлюб тут можна казаць? Цікаўных адсылаю да кнігі Сьвянціцкай «Таемныя пісаньні першых хрысьціян».

Праўда не ў гарэзіі і не ў артадоксіі, а толькі ў самім жыцьці.

Усяслаў Шатэрнік, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0