Пытанне аб прадастаўленні аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне ўжо вырашанае. Пра гэта ў панядзелак, 17 верасня, на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заявіў экзарх Сусветнага патрыярхата архіепіскап Памфілійскі Данііл, перадае выданне «Гардон».

«На гэты раз мы прыехалі з надзвычайнай місіяй. Мы прадстаўляем асабіста Сусветнага патрыярха Варфаламея і адначасова Святы сінод Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхата, каб працягнуць працу над ўжо вырашаным пытаннем, што працэс прадастаўлення аўтакефаліі ўкраінскай праваслаўнай царкве пачаўся», — сказаў архіепіскап.

Парашэнка выказаў меркаванне, што Кіеву ўдалося выйсці на фінішную прамую ў пытанні атрымання аўтакефаліі. На яго думку, адзіная царква стала б знакам «уз'яднання краіны, аб'яднання свету, ласкі, якія б спрыялі нарэшце аб'яднанню і праваслаўнай веры, і ўкраінскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0