Кіраўніцтва ДАІ зрабіла дзве заявы што да планаваных новаўвядзенняў у правілы дарожнага руху і сістэму пакарання правапарушальнікаў. Больш жорсткія пакаранні й бальная сістэма ўліку парушэнняў пакуль уводзіцца не будуць.

Але аўтаінспекцыя не адмаўляецца ад зменаў. Так, паводле словаў начальніка навукова-метадычнага і прававога аддзела ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Анатоля Сушка, бальная сістэма ўліку парушэнняў правіл дарожнага руху будзе ўведзена да 2011 года.

Увесці бальную сістэму даволі складана тэхнічна, але ў шэрагу краін яна дае станоўчы эфект, адзначыў Анатоль Сушко. Такім чынам, кіроўцы знаходзяцца пад больш актыўным кантролем.

Спадар Сушко растлумачыў, што ўвесці бальную сістэму ўліку парушэнняў ПДР плануецца разам з пераходам на вадзіцельскае пасведчанне новага ўзору ў 2011 годзе.

Што да змены сітэмы пакаранняў, то, адказваючы патынне журналістаў пра планаванае ўвядзенне канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў, выконваючы абавязкі начальніка УДАІ МУС Васіль Бульбянкоў зазначыў што пытанне канфіскацыі аўтатранспартных сродкаў нецвярозых кіроўцаў не будзе вырашана цягам бліжэйшага года. Адначасова ён зазначыў, што нягледзячы на досыць сур'ёзныя пакаранні за кіраванне аўтамабілем у стен алкагольнага ап'янення, колькасць п'яных кіроўцаў у Беларусі не змяншаецца.

Такія выказванні кіраўніцтва ДАІ даюць падставы сцвярджаць, што анансаваныя змены ў ПДР адкладаюцца прынамсі да 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?