Кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што новай ваеннай аперацыі ў сірыйскім Ідлібе не будзе.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Раней у Сочы завяршыліся чатырохгадзінныя перамовы Пуціна і Эрдагана, паведамляе «РИА Новости». У ходзе сустрэчы лідары дамовіліся да 15 кастрычніка стварыць уздоўж лініі судакранання ў сірыйскай правінцыі Ідліб дэмілітарызаваную зону глыбінёй 15-20 кіламетраў.

«Апазіцыя, якая кантралюе гэтыя тэрыторыі, працягне заставацца там, але разам з тым сумесна з Расіяй мы будзем намагацца ліквідаваць усе радыкальныя групы з гэтых тэрыторый. Мы прыкладзем усе намаганні для гэтага», — заявіў Эрдаган.

Пры гэтым ён дадаў, што дасягнутая з Расіяй дамоўленасць дазволіць пазбегнуць гуманітарнай катастрофы ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0