Расійскі самалёт ІЛ-20 быў збіты 17 верасня над сірыйскай правінцыяй Латакія. Адбылося гэта ў выніку сірыйскай атакі. Усе пятнаццаць чалавек, які знаходзіліся на борце самалёта, загінулі.

Аляксандр Вячэрнін. Фота ok.ru.

Аляксандр Вячэрнін. Фота ok.ru.

Штурманам самалёта быў 33-гадовы Аляксандр Вячэрнін. Нам ён цікавы тым, што з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі. 21 сакавіка 1985 года ён нарадзіўся ў мястэчку Балбасава ў Аршанскім раёне.

Да 1996 года Балбасава мела статус вайсковага гарадка, там знаходзілася авіяцыйная база, а таксама было сховішча ядзернай зброі.

фота Vk.com

фота Vk.com

Бацька ў Аляксандра Вячэрніна быў афіцэрам. Па развале СССР сям’я з’ехала ў Расію. Жыў у Лясным Свярдлоўскай вобласці, там вучыўся ў школе. Пасля паступіў у Чалябінскае авіяцыйнае вучылішча штурманаў.

Служыў у Падмаскоўі. Там у яго засталася жонка Марыя, а таксама малое дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?