Самы папулярны палітык і грамадзкі дзеяч сёньня, натуральна, Барак Абама. У яго 309 мільёнаў 555 тысяч 53 згадкі ў Інтэрнэце, паведамляе партал lalistawip.com

Відаць, тут ідзецца пра запыты і артыкулы напісаныя "лацінкай".

Другое месца ў сёньняшняга прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша (215.205.667),

Джон Маккейн і Сара Пэйлін - трэці і чацьвертая (75.892.444 і 53.815.173 адпаведна).

Прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін –пяты (41.643.798), прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі – шосты (34.128.196),

сэнатар Хілары Клінтан – сёмая (23.624.884), італьянскі прэм'ер Сільвіё Бэрлюсконі – восьмы (22.747.796),

будучы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн – дзявяты (20.210.061), экс-прэзыдэнт Біл Клінтан – дзясяты (17.733.872).

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы -- Уга Чавэс – 17-ты (10.735.036), прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус – 26-ты (8.389.788), канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель – 32-я (7.471.994), Іслам Карымаў – 82-гі. Прэм’ер Эстоніі Андрус Ансіп – 99-ты (2.647.495).

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі – 104-ты (2.576.632), Юлія Цімашэнка – 167-я (1.789.041),

сёньняшні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў толькі 215-ты (1.288.791),
прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі – 246-ты (1.120.685), прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка – 262-гі (1.012.198),
Аляксандар Лукашэнка (Lukashenko) – 480-ты (409.301 запыт).

Зрэшты хоць эўракамісара Бэніту Фэрэра-Вальднэр абагнаў, якая – 482-я.

Поўны сьпіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?