У Мазыры кіроўца ў апошні момант заўважыў пешахода, прыйшлося рэзка тармазіць. У выніку экстранага спынення пацярпела дзіця, якое знаходзілася ў салоне аўтамабіля, паведамілі ў ДАІ.
37-гадовы кіроўца Mercedes-Benz ехаў па вуліцы Рыжкова - і пры пад'ездзе да пешаходнага перахода, рэзка націснуў на тормаз, каб прапусціць пешахода.
На пярэднім сядзенні яго аўтамабіля стаяла люлька ад калыскі з 3-месячным дзіцем. У выніку рэзкага тармажэння люлька перакулілася, дзіця выпала на падлогу салона аўто. Дзіця ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0