Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны і ўпаўнаважаная прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі па мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што Кіеў патрабуе ад Расіі публічна адмовіцца ад правядзення выбараў у самаабвешчаных Данецкай (ДНР) і Луганскай (ЛНР) народных рэспубліках. Пра гэта ў сераду, 19 верасня, яна напісала ў сваім Facebook.

«Сёння - пасяджэнне рабочых груп [па ўрэгуляванні канфлікту] ў Мінску. Напярэдадні ўкраінскія дэпутаты сустрэліся з прадстаўніком АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам і звярнулі яго асаблівую ўвагу на недапушчальнасць правядзення любых фэйкавых выбараў, якія не адпавядаюць з украінскім заканадаўствам, на тэрыторыі АРДЛА (акупаваныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей)», - паведаміла яна.

Герашчанка дадала, што дэпутаты звярнуліся да Сайдзіка з просьбай паставіць пытанне аб недапушчальнасці выбараў, запланаваных на лістапад, а таксама заявілі, што Кіеў чакае рэакцыі Масквы адносна гэтага пытання..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0