Кіраўнікі антыдопінгавых агенцтваў ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Японіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Галандыі, Новай Зеландыі, Нарвегіі і Польшчы падпісалі адкрыты ліст у адрас Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA). У лісце агенцтва заклікаюць не аднаўляць у правах Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА).

Аўтары ліста сцвярджаюць, што РУСАДА не выканала два крытэрыі для аднаўлення, не прызнаўшы даклад кіраўніка незалежнай камісіі WADA Рычарда Макларэна пра допінг у Расіі і не дапусціўшы афіцэраў WADA ў маскоўскую антыдопінгавую лабараторыю. Яны лічаць непрымальным кампраміс, прапанаваны Расіі з боку WADA.

Былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорый Родчанкаў таксама заклікаў WADA не аднаўляць РУСАДА. «Няма ніякіх сумненняў у тым, што аднаўленне РУСАДА будзе катастрофай для алімпійскіх ідэалаў. У гэтым выпадку будзе нанесены сур'ёзны ўдар па барацьбе з допінгам і абароне чыстых спартсменаў », - цытуе Родчанкава BBC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0