Брэст, фота Wikimedia Commons

Брэст, фота Wikimedia Commons

Аналіз дадзеных паказвае, што ў краіне істотна павялічваецца цёплы перыяд, калі тэмпература паветра большая або роўная нулю. Працягласць гэтага перыяду да 2041—2060 гадоў у сярэднім вырасце на 35 дзён і будзе вагацца ад 280 да 310 дзён.

А ў раёне Брэста сярэдняя працягласць цёплага перыяду з сумай тэмператур >=0°С складзе 365 дзён., г.зн. зімы не будзе.

Увесну і ўлетку колькасць ападкаў практычна не зменіцца, але вільготнасць летам будзе змяншацца за кошт павышэння тэмпературы паветра і выпарэння вады раслінамі.

Навукоўцы мяркуюць, што цеплазабеспячэнне вегетацыйнага перыяду яшчэ больш павялічыцца, а ў летні перыяд, з прычыны высокіх тэмператур і недахопу вільгаці, засушлівасць тэрыторыі будзе ўзрастаць, што прывядзе да зменаў у тэхналогіі вырошчвання шэрагу культур.

На малюнку паказаныя межы новых агракліматычных абласцей, якія ўтворацца ў выніку пацяплення да 2030 і 2050 года. Так, былая Цэнтральная вобласць, якая пакуль што існуе, да 2030 года фактычна распадзецца, а яе месца зойме былая Паўднёвая вобласць. Пры гэтым практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі з'явіцца магчымасць вырошчвання кукурузы на зерне, сланечніка. Новая агракліматычная вобласць прасунецца далёка на поўнач і зойме месца Паўднёвай, а на поўдні краіны з'явяцца яшчэ больш цёплыя агракліматычныя вобласці з сумамі тэмператур больш за 2800° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0