У вёсцы Кендэлен у Кабардзіна-Балкарскай рэспубліцы Расіі адбыўся канфлікт, прычынай якога стала спроба кабардзінцаў правесці коннае шэсце з нагоды 310-годдзя перамогі ў Канжальскай бітве, якую не прызнаюць балкарцы. У выніку паміж мясцовымі і сілавікамі адбыліся сутыкненні, паведамляе news-r.ru.

Жыхары вёскі (балкарцы) адмовіліся прапусціць кабардзінцаў, якія конным шыхтам хацелі ўзысці на вяршыню гары Канжаль у гонар 310-годдзя Канжальскай бітвы.

Ведаючы пра настроі ў населеным пункце, вершнікі вырашылі ў яго не заходзіць. Яны абышлі вёску і падняліся на гару Канжаль.

Аднак на наступны дзень у Кендэлен прыйшлі жыхары кабардзінскага аула Зеюко, якія запатрабавалі, каб балкарцы прапусцілі коннае шэсце, калі яно будзе вяртацца.

Тыя, у сваю чаргу, лічаць паход на Канжаль зневажальным для іх, а кабардзінцаў абвінавачваюць у спробе прасунуць сваю «ідэалогію і вераломныя ідэі».

У выніку ў сяло прыехала вялікая колькасць сілавікоў, якія перакрылі дарогі і паспрабавалі ўзяць сітуацыю пад свой кантроль.

Аднак жыхары пачалі закідваць сілавікоў камянямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0