Дачытаў турэмны дзённік Алеся Кіркевіча.

Пра тое, што адбываецца ў беларускіх турмах чытаў у іншых мемуарах (успаміны Дашкевіча, Аліневіча) ды чуў ад а. Жарнасека і кс. Ганчара (капеланы ў беларускіх турмах). Гэта, канечне, страх. Для чалавека адсюль, з гэтага боку агароджы. Усе гэныя апушчаныя, цярпілы, сядзельцы на кубках і г.д. Цяжка звербалізаваць эмоцыі.

Маё меркаванне такое — нашы турмы, гэта нейкі адбітак нашага грамадства. Мы пачынаем казаць пра гэта гучна толькі тады, калі гэта тычыцца нас ці нашых блізкіх (што хіба што нармальна). Уся гэта каставасць, паняцці — яно ўсё ёсць і тут. Я думаю калі пазваніць у большасць дзяржустаноў і прадставіцца супрацоўнікам КДБ, Дзяржкантролю, следчага камітэту і іншым камітэтчыкам - можна атрымаць амаль любую інфармацыю ў гэтую ж мінуту. Бо гэта каста. Недатыкальнасць. Як у турме.

Хочацца верыць, што беларускія турмы паволі стануць месцам пакарання і выпраўлення, а не толькі пакарання. Яшчэ болей хочацца верыць у правасуддзе, што некалі яно дойдзе і да нас. Бо пакуль што веры няма ніякай. І шкада, што за 25 гадоў праз гэтыя жудасныя месцы прайшло столькі людзей па палітычных артыкулах. Такіх як Алесь.

Хоць я таксама ўпэўнены, што ўсіх іх сцераглі анёлы. Яны заўсёды побач. Тым болей у турмах. Бо міласэрнасць Твая сягае неба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0