У Светлагорску работнікі камунальнага прадпрыемства «Светач» натрапілі, як яны палічылі, на боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе «Ранак».

«Міну» выявілі ў ходзе правядзення земляных работ па пракладцы водаправода каля 15.00. Памыліцца было лёгка — прадмет тырчаў з зямлі толькі часткова і візуальна нагадваў нешта выбуханебяспечнае.

Выклікалі міліцыю. На месцы застаўся супрацоўнік РАУС, які ахоўваў тэрыторыю да прыезду сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5527.

Сапёры дасталі «снарад» з зямлі і ўжо тады ідэнтыфікавалі знаходку як кіслародны балон часоў вайны. Таксама ў гэтым месцы была знойдзена прабітая куляй каска.

Спецыялісты прайшліся па прылеглай тэрыторыі з металашукальнікам, аднак нічога небяспечнага не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0