Кіроўца, які ўчыніў у Мінску гонкі з ДАІ і стралянінай, у эфіры канала АНТ расказаў, чаму не спыніўся, а хаваўся ад супрацоўнікаў ДАІ.

Па словах Міхаіла (так завуць кіроўцу), ён моцна перапалохаўся, калі яго пачалі пераследаваць. У яго здарыўся нервовы зрыў, хутчэй за ўсё, праз праблемы са здароўем — Міхаіл інвалід II групы, у назе металічны штыфт, нядаўна ў яго была аперацыя.

Таксама ён сказаў, што ў яго стаж кіроўцы 45 гадоў, і ён не дапусціў бы, каб хтосьці на дарозе пацярпеў ад яго дзеянняў.

Чытайце таксама:

У Мінску ДАІ са стралянінай ганялася за Audi з расійскімі нумарамі ВІДЭА

Міліцыя распавяла падрабязнасці пагоні са стральбой за 65-гадовым кіроўцам з расійскімі нумарамі і паказала новае ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0