Карыстальнікі Twitter атрымалі магчымасць зноў вярнуць храналагічны парадак паведамленняў у стужцы. Пра гэта расказалі прадстаўнікі сэрвісу.
Каб аднавіць храналагічны парадак паведамленняў, трэба зайсці ў налады і зняць птушачку з пункта «Паказваць спачатку найлепшыя твіты». Раней нават пры адключэнні гэтай опцыі Twitter працягваў паказваць карыстальніку блок «На выпадак, калі вы прапусцілі» і рэкамендацыі твітаў ад людзей, на якія ён не падпісаны.
Акрамя гэтага, Twitter працуе над функцыяй, якая дазволіць лёгка перамыкацца паміж «разумнай» і храналагічнай стужкамі.
Twitter запусціў новы алгарытм фарміравання стужкі ў пачатку 2016 года. У пачатку стужкі сталі з'яўляцца твіты, якія сэрвіс лічыць найбольш прыдатнымі карыстальніку па інтарэсах.
0
0
0
0
0
0