• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Улада
Фота 4 з 5

Фрагмент «Дня вышыванкі» БРСМ

20.09.2018 / 12:05

Пра бюджэт, мэты арганізацыі і Малады фронт: вялікая гутарка з новым кіраўніком БРСМ

У верасні БРСМ адсвяткаваў 16-годдзе свайго існавання. Да гэтай даты арганізацыя падышла з новым кіраўніком — Дзмітрый Варанюк змяніў на пасадзе Андрэя Белякова.

У сувязі з днём нараджэння БРСМ Варанюк адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

Чытайце: Новы кіраўнік БРСМ — ураджэнец Ташкента, які жыве з жонкай і сынам у інтэрнаце

Мы злавілі кіраўніка арганізацыі ў момант, калі той вяртаўся з работы па ўладкаванні спартыўнай пляцоўкі і не паспеў яшчэ вярнуцца да афіцыёзу.

НН: Вы нарадзіліся ў Ташкенце. Як так атрымалася і як потым апынуліся ў Беларусі?

Дзмітрый Варанюк: Мае бацькі беларусы. Так выйшла, што за Саветамі аказаліся ў Ташкенце. Працавалі ў тагачасным аналагу Белстата. Але кожнае лета я ездзіў у Беларусь, мне тут вельмі падабалася. Потым, пасля развалу СССР, людзі пачалі масава пераязджаць, так стала і з намі, бацькі вярнуліся. Тут я пайшоў у дзявяты клас у Магілёве.

НН: Як даваліся профільныя прадметы, якіх не было ва Узбекістане?

ДВ: Першы год я быў вызвалены ад беларускай мовы і літаратуры. Так, гаварыць і пісаць мне было цяжка, але літаратура мяне захапіла. У Ташкенце я не быў знаёмым ні з творчасцю Караткевіча, ні з Купалам і Танкам. Мне было вельмі цікава. Нават цяпер я бачу адной са сваіх асабістых задач на будучыню — навучыцца прыгожа гаварыць па-беларуску.

НН: Дык а як трапілі ў БРСМ?

ДВ: Калі вучыўся ва ўніверы, на першым курсе. Праводзіўся кубак па футболе ад БРСМ, паралельна з унутранымі спаборніцтвамі. І туды можна было заявіць любую па складзе каманду, без прывязкі да курса, але ўмова — быць сябрам арганізацыі. Так і ўступіў. Далей паўдзельнічаў яшчэ ў пары мерапрыемстваў, мяне зацягнула, можна сказаць, што гэтую арганізацыю і палюбіў. Потым скончыў універсітэт, было войска, пасля якога меўся ехаць настаўнікам у Бялыніцкі раён. Але тут з’явілася вакансія кіраўніка ўніверсітэцкай пярвічкі. Мяне памяталі як актыўнага студэнта, таму запрасілі. А я пагадзіўся.

НН: У інтэрнэт-абмеркаваннях пасля вашага абрання было шмат крытыкі: маўляў, гэты чалавек — спадчынны камсамолец, нідзе ніколі не працаваў, апроч БРСМ. Што адкажаце на крытыку?

ДВ: Так, працоўная кніжка ў мяне насамрэч такая — толькі БРСМ. Я трохі пераймаўся сам праз гэта. Не ганаруся, але і кепскага нічога не бачу. Зрэшты, нельга сказаць, што я бачыў мала. Я і на заводзе па вырабе пліткі паспеў папрацаваць, і ў гарадскім цэнтры культуры, і нават дыджэем. Так склалася, што пасля войска працую тут. 

НН: Адкажыце тады на самае папулярнае пытанне да БРСМ: для чаго ён існуе? Якая яго рэальная дзейнасць?

ДВ: Пытанне справядлівае. У нашым статуце запісана «даць магчымасць маладому чалавеку ўсебакова развівацца», і пад гэта ўпісваецца ўвогуле ўсё. Цяпер, канечне, — і з маім прыходам таксама,— мы вядзем пошук канкрэтных кірункаў, якія і так трохі за апошнія гады пачалі вымалёўвацца.

З агульнага можна адзначыць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў, культуры. Ёсць у нас і будаўнічыя атрады з валанцёрамі, ад чаго не плануем адмаўляцца.

Але галоўнае — гэта падрыхтоўка лідарскай эліты. Тых, хто ўсебакова развіты і можа весці за сабой, займаць адказныя пасады ва ўладзе і прадпрыемствах.

Ну і другое — інстытут сувязі і падтрымкі для моладзі. Каб кожны ведаў, што калі ён да нас звернецца з нейкай праблемай, то мы яго не адфутболім далей, а вынесем гэтую праблему на іншы ўзровень і дапаможам вырашыць.

Школьнік хоча адкрыць бізнэс? І што яму, да юрыстаў ісці? Хай да нас звернецца, мы яму патлумачым, што як працуе. І гэтак далей.

НН: Дык а з якой праграмай вы ішлі на выбары?

ДВ: З такой вось і ішоў: адмова ад шэрагу старых праектаў і змяненне некаторых існых, пастаноўка дакладных мэтаў, рэбрэндынг арганізацыі. Я таксама бачу важнай падтрымку школьнікаў. Бадай што іх галоўная праблема — гэта поўная нявызначанасць у абранні жыццёвага шляху. Дзесяць год ён вучыцца, і толькі апошні год, як правіла, пачынае тыркацца і абіраць сабе прафесію, грунтуючыся на часткова адвольных тэстах прафесійнай арыентацыі. Мне здаецца, што гэта няправільна, і трэба неяк дапамагчы ім з прафарыентацыяй па-сапраўднаму. Каб ён яшчэ ў час вучобы паглядзеў, як працуе праграміст, журналіст, бізнэсмен, інжынер… Каб у яго замест ілюзій было яснае ўяўленне, і ў 11 класе, калі процьма іншых праблем, ён ужо больш-менш меў план, і доля памылковых выбараў прафесій была меншая.

Зрэшты, вы не паверыце, з якімі праблемамі часам звяртаецца моладзь. Я рабіў стрым у інстаграме, куды людзі дасылалі пытанні. І вось, нейкі школьнік цікавіўся, як правільна пазнаёміцца з дзяўчынай, як далей дзейнічаць. Смешна, але гэта сапраўды іх цікавіць. А ў каго спытаеш? Добра, калі бацька падкажа, а калі яго няма ці ягоныя метады з мінулага стагоддзя сёння ўжо не працуюць? Вось з такімі праблемамі таксама да нас звяртацца можна, маладому чалавеку падкажуць ягоныя равеснікі.

НН: Чым сённяшняя моладзь адрозніваецца ад папярэдніх пакаленняў?

ДВ: Сёння галоўная каштоўнасць моладзі — гэта самарэалізацыя.

Раней, скажам, у эпоху «ўраўнілаўкі», было не асабліва важна, якую дарогу абіраць, бо магчымасці і заробкі былі плюс-мінус роўныя ва ўсіх.

Сёння ж свет адкрыты, калі ты маеш тэлефон з інтэрнэтам і ведаеш англійскую мову, то для цябе адкрытыя ўсе бібліятэкі свету, развівайся.

Таму моладзь хоча прызнання ў сваёй справе.

Вядома, што такія не ўсе — частка ўсё роўна будзе трымацца патэрналісцкіх настрояў, і наша, у тым ліку, задача, гэтыя настроі ламаць. Прынамсі сярод сяброў нашай арганізацыі. Не трэба думаць, што табе ўсе ў гэтым свеце павінны, што дзяржава павінна забяспечыць цябе ўсім.

НН: А чым нашая моладзь адрозніваецца да замежнай?

ДВ: Я быў нядаўна на моладзевым фестывалі ў Сочы, дзе былі людзі з усяго свету. І можна сказаць, што мы ўсе аднолькавыя: гэтая адкрытасць, імпульсіўнасць, максімалізм… Нават міміка адная і тая ж. Можа быць, нейкія падыходы да жыцця іншыя, яны праяўляюцца ўжо цягам сталення ў канкрэтным рэгіёне. А так…

НН: Ці справядліва, па-вашаму, што ў нашай краіне шмат пасадаў занятыя людзьмі ва ўзросце, пенсіянерамі, а моладзь адсоўваецца да другі план?

ДВ: Тут патрэбна залатая сярэдзіна. Нельга ж пакінуць адных толькі маладых. Але тут я трымаюся думкі, што калі маладому даверылі нешта адказнае, то ён будзе імкнуцца не падвесці, праявіць сябе. Што адрознівае яго ад пенсіянера. Можа быць, было б правільна так — калі кіраўнік узроставы, а намеснікі — маладыя. І з іх утрая больш спытаць.

НН: Які бюджэт у БРСМ?

ДВ: Я не хачу пакуль пра гэта гаварыць. Адкажу так: у нас ёсць планы апублікаваць справаздачу за год, дзе будзе прапісана, на што мы выдаткоўвалі сродкі. Але і ў такім разе знойдуцца тыя, хто пакрытыкуе. Увогуле, у планах да наступнага з’езда — праз 5 год — паспрабаваць выйсці на самафінансаванне.

НН: Звыклая прэтэнзія да БРСМ — што туды заганяюць аўтаматычна і пад пагрозай нейкіх санкцый.

ДВ: Абсалютна нязгодны! Такое мо і было некалі. А цяпер я прашу, заклікаю: калі ёсць такія факты — паведамляйце нам. Мы сёння проста расказваем аб арганізацыі, а не заганяем. Можа, нейкі педагог-арганізатар выступае і кажа: маўляў, вось вы паступіце, і вам інтэрнат тады дадуць… Не БРСМ дае, а актыўная работа! Актыўная праца ў жыцці ўнівера можа прынесці плён у выглядзе прыярытэтнага выдзялення інтэрната. Калі ты ўступаеш у БРСМ, то гэта перадусім кам’юніці: ты актыўны, табе неабыякава. Таму аўтаматычнае масавае ўключэнне ў арганізацыю — гэта выключана, такога не павінна быць, я катэгарычна супраць. Бо якая тады будзе якасць кадраў?

НН: А выйсці з БРСМ як?

ДВ: Заяву напісаў, у пярвічку прынёс — ніякіх пытанняў.

НН: Ці можа паспяхова развівацца арганізацыя з дзяржаўнымі датацыямі і без канкурэнцыі?

ДВ: Я думаю, што можа. Любы чалавек проста цяпер у інтэрнэце можа асабіста мне напісаць з нейкай праблемай ці ідэяй, і мы яго пачуем. Канкурэнцыя? Гэта добра. Але я б не сказаў, што канкурэнцыі няма. Калі ёсць бюджэтнае фінансаванне, напрыклад, на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ад Мінадукацыі, то мы падаем заяўкі, як і многія іншыя арганізацыі. «Ліга добраахвотнай працы», напрыклад, Юнэска… І не заўсёды мы перамагаем.

НН: Гаворка пра недзяржаўныя арганізацыі, якія фактычна па-за законам. Умоўны Малады Фронт не можа легальна дзейнічаць у школах ці спрачацца за дзяржаўнае фінансаванне. Зрэшты, БРСМ і гэтую арганізацыю часам супрацьпастаўляюць на дзяржаўным тэлебачанні. Што пра іх думаеце? 

ДВ: Сам я рэдка чуў, каб нас супрацьпастаўлялі. Пра справы Маладога Фронта я ўвогуле не ў курсе. Але думаю, што любая арганізацыя мусіць несці канструктыў. Калі яны прапануюць нам зрабіць нешта, што мы сваімі сіламі не можам, але без палітыкі… Давесці пляцоўку нейкую спартыўную да ладу, напрыклад, то гэта нават можна абмяркоўваць. Але без лозунгаў. Мы адкрытыя да канструктыўнага супрацоўніцтва. А калі толькі крытыкаваць… Гэта непрымальна. Бо ў нас таксама ёсць палітычная пазіцыя — мы падтрымліваем кіраўніка дзяржавы і не саромеемся пра гэта казаць.

НН: Яшчэ раз згадваючы Малады Фронт: за свае перакананні некаторыя з іх пайшлі ў турму. А ці ёсць у БРСМ такія перакананні, за якія вы гатовыя ахвяраваць свабодай?

ДВ: Я б такія грубыя паралелі не праводзіў. А што ў нас ёсць ідэалы, дык гэта 100%. Мы падтрымліваем наш кірунак развіцця, прэзідэнта. І ў гэтых перакананнях абсалютна адзіныя. Калі некалі давядзецца за гэта пацярпець, ну то што ж…

НН: А што такога новага прыдумаў БРСМ, чаго не было ў камсамоле?

ДВ: Прасцей сказаць, што засталося ад камсамола. Сапраўды, некаторыя праекты мы перапісалі ў камсамола, але і шмат сваіх. Успомніце «100 ідэй для Беларусі» хаця б. Усё ж камсамол — платформа, ад якой пайшла нашая арганізацыя. Але мы хочам ісці ў нагу з часам. Мы ж нават анансавалі хуткую змену брэнда арганізацыі. Мы таксама гатовыя пераймаць досвед замежных моладзевых арганізацый.

НН: Якія ёсць варыянты для рэбрэндынгу?

ДВ: Налета будзе абмеркаванне. Але змест важнейшы за форму. Калі нас будуць успрымаць як сілу, скажуць: маўляў, тут я з імі не згодны, але вось тут яны малайцы… Вось да гэтага мы ідзем. А рэбрэндынг — як частка.

НН: Ёсць думка, што БРСМ — гэта не цалкам самастойная арганізацыя: вы проста выконваеце ўстаноўкі, што вам спускаюць зверху.

ДВ: Магу ў жарт сказаць, што так было б прасцей жыць: нам кажуць — мы робім, усё проста. Але не — мы самі з ініцыятывамі ідзем у міністэрствы, у Адміністрацыю прэзідэнта. Недзе нашыя прапановы прычэсваюцца. Але каб мы пад чыю дуду плясалі? Няма такога.

НН: БРСМ звяртаў на сябе ўвагу правядзеннем, напрыклад, Дня вышыванкі. На вашых конкурсах перамагаюць беларускамоўныя студэнты…

Фрагмент «Дня вышыванкі» БРСМ

ДВ: Гэта любоў да сваёй краіны і каранёў без усялякіх палітычных адценняў. Мне самому, напрыклад, падабаецца насіць вышыванку, нават шкарпэткі маю з вышыўкай. Я за межамі Беларусі хаджу ў вышыванцы. У Кітаі так было — мне расіяне зайздросцілі: маўляў, а ў нас такіх фішак няма. Гэта проста як увасабленне сувязі пакаленняў, а не нейкі палітычны трэнд. «Дзень вышыванкі» мы самі прыдумалі і ўвасобілі. А тая студэнтка году беларускамоўная з Гродна — яна разумніца, я зайздрошчу, як яна прыгожа гаворыць. І на «Каралеве Вясны» ў нас таксама адна з пераможцаў — беларускамоўная студэнтка.

НН: А якія вашыя прапановы па вырашэнні адной са стратэгічных праблем краіны — адтоку моладзі? Яны з’язджаюць у іншыя краіны і, здаецца, няма ніякай магчымасці гэты працэс спыніць.

ДВ: Мне здаецца, тут праблема ў тым, што мы не ўмеем сябе падносіць, правільна прэзентаваць магчымасці рэалізацыі дома. Ну што, нельга зарабіць у Беларусі? Можна. Калі браць доўгія часавыя адрэзкі, напрыклад — 20 год, то далёка не факт, што эмігрант у Польшчы ці Расіі заробіць болей, чым заробіць тут. Але ёсць яшчэ і розніца ў менталітэтах. Калі ты паспяховы тут, то выпячваць гэта не прынята. Таму недзе складваецца ўражанне, што ў нас тут зацюканая бедната — калі глядзець вачыма сучаснага спажыўца інфармацыі. А вось адкрываеш інстаграм заходняй «залатой моладзі» — то там прыгожае жыццё, яны яго афішуюць. Здаецца, што беларусы вядуцца на такую вось прапаганду, з’язджаюць, але салодкага жыцця могуць і не знайсці. Тут трэба дапрацоўваць самім: паказваць, што ў Беларусі можна рэалізоўвацца, зарабляць, і траціць грошы таксама ёсць куды, адпачываць можна прыгожа. Словам, у каго якія прыярытэты.

НН: Якое вашае найбольшае прафесійнае дасягненне?

ДВ: Калі да мяне падышоў выпадковы чалавек — даішнік. І сказаў, што быў на злёце БРСМ, і гэта змяніла яго жыццё. Таксама мне вельмі цёпла, калі адчуваеш уплыў на лёсы: ёсць такія цяжкія падлеткі, якія ўжо трапілі ў спецпрыёмнік. Мы робім для іх сустрэчы са спартоўцамі, выратавальнікамі. Завязваюцца перапіскі. Яны выходзяць, і ў іх ужо ёсць матывацыя — дамагчыся чагосьці ў спорце або дапамагаць людзям. Гэта выратаваныя людзі. Гэта не канкрэтна маё дасягненне, а арганізацыі. Але я таксама спрычыніўся. Ну а асабіста маё галоўнае дасягненне — гэта сям’я: жонка і сын.

НН: Ну і агульна-філасофскае пытанне: што б вы змянілі ў краіне?

Пайду ў такі сацыяльна-псіхалагічны бок. Я людзей люблю. Мне хацелася б, каб беларусы ставіліся адзін да аднаго больш шчыра і з любоўю, каб не былі абыякавымі. Маўляў, вось нехта ляжыць — то хай ляжыць, і гэта не мая справа. Моладзь павінна ў гэтым быць наперадзе.

Арцём Гарбацэвіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Лукашэнка заявіў, што гатовы быў у жніўні мінулага года выкарыстоўваць супраць пратэстоўцаў у тым ліку і баявую зброю
Палітыка і грамадства
Мезенцаў: Адказам на санкцыі супраць Мінска стане паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі
Мінздароўя: За суткі 1876 выпадкаў кавіду
Фонд BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Меркаванні
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Галоўнае
Мезенцаў: Адказам на санкцыі супраць Мінска стане паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі
Фонд BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Усяго патроху
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх