Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Караткевіч быў затрыманы 18 верасня на працоўным месцы.

Інфармацыю пацверділі супрацоўнікі «Белэнергасеткапраекта». Вядома, што ў кабінеце Караткевіча прайшоў ператрус.

Дырэктара затрымалі супрацоўнікі КДБ. Караткевіча ўзялі з палічным падчас перадачы яму хабару памерам 20 тысяч даляраў.

«Белэнергасеткапраект» займаецца праектаваннем ліній энергаперадач і электраабсталявання, адпаведнай навукова-даследчыцкай дзейнасцю. На прадпрыемстве распрацоўвалі праектную дакументацыю па комплексе супрацьаварыйнай аўтаматыкі АЭС у Астраўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?