Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага можа адбыцца ў дваццаць першым туры вышэйшай лігі.

Усё меней і меней матчаў застаецца да канца чэмпіянату краіны. БАТЭ працягвае адрывацца ад канкурэнтаў. Аднак наспявае самая сапраўдная сенсацыя, калі «Віцебск» усё ж акажацца ў медалях. У гэтым туры ў госці да «Віцебска» едзе брэсцкае «Дынама». Будзе сапраўдны тэст на трываласць.

«Дняпро» — «Смалявічы»

Вясёлы маскот «Смалявічаў». Фота з vk.com.

Вясёлы маскот «Смалявічаў». Фота з vk.com.

Пасля поспеху «Праменя» «Дняпро» зноў апусціўся ў зону вылету. Магілёўцы вельмі някепска глядзеліся ў гульні з БАТЭ, але, як адзначыў настаўнік каманды, усё ж аўтарытэт барысаўцаў адбіўся і быў вырашальным. Цяпер чакае гульня з прамым канкурэнтам за выжыванне.

«Смалявічы», якія зусім нядаўна ўпэўнена дыхалі ў сярэдзіне табліцы, зноў блізкія да рызыкоўнай зоны. І хай іх трэнер Аляксандр Бразевіч кажа, што каманда не заслугоўвае параз, але пунктаў у табліцы такія словы не дадаюць. Гульня павінна быць жорсткай і бескампраміснай.

Прагноз «НН»: «Дняпро» не саступіць.

«Іслач» — «Шахцёр»

З «Іслаччу» робяцца абсалютна кепскія рэчы. Каманда не можа перамагчы ў чэмпіянаце ад чэрвеня. Пяць запар паразаў. Прычым апошняя аплявуха ад «Нёмана» была дужа адчувальнай — 0:6. Трэнер анансуе кадравыя змены як сярод гульцоў, гэтак і сярод спецыялістаў.

«Шахцёр» правёў цудоўны матч з «Дынама». Сайт «Трыбуна» жартаваў, што «Шахцёр» згуляў з «Дынама» як «Зеніт», але Лапцеў зусім не Дзюба. Забіць так і не атрымалася. Абаронца Павел Рыбак кажа, што «Шахцёр» будзе змагацца за залатыя медалі да той пары, пакуль магчыма.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра» з розніцай, большай за гол.

«Слуцк» — «Мінск»

«Мінск» біўся, але «Віцебск» перамог. Фота з vk.com.

«Мінск» біўся, але «Віцебск» перамог. Фота з vk.com.

Мабыць, галоўная задача «Слуцка» на рэшту сезона — гэта захаванне першага месца ў спісе галеадораў Яўгена Шыкаўкі. На сёння экс-крумкач мае ажно адзінаццаць забітых галоў. У канкурэнтаў — Паўла Савіцкага і Кірыла Вяргейчыка — па дзевяць.

«Мінск» у цэлым правёў някепскі матч супраць «Віцебска», толькі вось прайграў. Цяжка сказаць, чаму каманда аслабла ў апошніх гульнях. Магчыма, адбіваюцца затрымкі ў заробках. Гуляць, калі ў цябе няма грошай, не сама камфортна з псіхалагічнага гледзішча.

Прагноз «НН»: перамога «Слуцка».

«Віцебск» — «Дынама» (Брэст)

Цяпер пераходзім да цэнтральнай гульні тура. «Віцебск» у агні. Каманда не дазволіла сябе перамагчы нават БАТЭ. Антон Матвеенка стаў новым лідарам каманды, якую вядзе за сабой. Настрой на гульню будзе ашаламляльны. Галоўнае, каб не перагарэлі.

«Дынама», якому раздавалі столькі авансаў перад пачаткам чэмпіянату, максімум зойме пяты радок у табліцы. Мабыць, гэта не тое, чаго чакала кіраўніцтва. Цяпер у добрай форме ўкраінскі форвард «Дынама» Хабленка, можа, ён адзначыцца ў Віцебску.

Прагноз «НН»: Рызыкуем. Перамога «Віцебска».

«Тарпеда-БелАЗ» — «Гомель»

«Гомель» у агні. Фота newsgomel.by.

«Гомель» у агні. Фота newsgomel.by.

Яшчэ адзін надзвычай цікавы матч. Дзве каманды знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. Жодзінскае «Тарпеда» саступіла ў двух матчах запар. Здаецца, у хлопцаў Алега Кубарава існуе нейкі лёгкі застой. Добрая гульня з «Гомелем» магла б завесці «аўтазаводцаў».

«Гомель» на дадзены момант — адна з самых цікавых каманд чэмпіянату. Чатыры матчы яны не саступаюць нікому, падняліся ў моцныя сераднякі, хаця зусім нядаўна балансавалі на мяжы вылету. І відавочна, што гамельчукам хочацца працягваць сваю серыю.

Прагноз «НН»: «Гомель» не саступіць.

«Дынама» (Мінск) — «Прамень»

Калі мінскае «Дынама» працягне гуляць у такім жа духу, то да медалёў можа не дабрацца ўвогуле. Толькі гераічная гульня Андрэя Гарбунова дазволіла мінчукам прывезці пункт з Салігорска. Дзіўна, што гаспадар «Дынама» пакуль ніяк не рэагуе на такую сітуацыю і Гурэнка ўсё яшчэ трэнер каманды.

«Прамень» атрымаў суперважную для сябе перамогу ў гульні з «Тарпеда». Гэта дазволіла, магчыма, на час, але падняцца на выратавальнае 14-е месца. У «Прамень» перайшоў добра вядомы гульнёй па «Дынама» чарнагорац Лука Роткавіч. Было б прыгожа, каб ён забіў былой камандзе.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Тарпеда» — БАТЭ

Так «Тарпеда» запрашае на футбол.

Так «Тарпеда» запрашае на футбол.

Прыгажосць! Мінскае «Тарпеда» прысвячае гульню з БАТЭ гетману ВКЛ Яну Каралю Хадкевічу. Здаецца, такога яшчэ не было ніколі. Засмучае толькі такі ранні пачатак гульні. Ну вось паспрабуй у будні дзень вырвацца а 17 гадзіне на стадыён.

Настрой БАТЭ будзе залежаць ад таго, як каманда выступіць у Венгрыі. Вельмі адказная сустрэча для нашага чэмпіёна. Зрэшты, у любым складзе барысаўцы павінны спакойна разбірацца з «Тарпеда». Чорна-белым застацца ў вышэйшай лізе дапаможа толькі цуд.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ з розніцай большай, чым у адзін гол.

«Гарадзея» — «Нёман»

«Гарадзея» сваё пераможнае шэсце спыніла ў мінулым туры, яна суступіла «Гомелю». Здаецца, «цукровыя» ўсё ж упэўнена захаваюць месца ў вышэйшай лізе. Гэта значыць, што налета зноў можна будзе заехаць на славутыя гарадзейскія шашлыкі.

«Нёман» пакуль што прыцягвае да сябе ўвагу разборкамі пра пераход у брэсцкае «Дынама» Паўла Савіцкага. Каманда слаўна павесялілася ў матчы з «Іслаччу». Мабыць, душа прагне працягу свята і на гарадзейскай зямлі.

Прагноз «НН»: тотал меней за 2,5.

Пакуль не пахаладала, завітай на стадыён! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?