У філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна ў гарадскім пасёлку Сураж дзяцей з 14 гадоў вучаць трактарнай справе, паведамляе sb.by.

Фота vitvesti.by.

Фота vitvesti.by.

Першыя некалькі месяцаў на занятках школьнікі вывучаюць канструкцыю трактара, па разборных мадэлях рухавіка спрабуюць зразумець, як у матор трапляе паліва, як працуе сістэма ахаладжэння. Затым рашаюць задачы па ПДР і толькі потым атрымліваюць права патрымаць у руках руль трактара.

У гуртку займаюцца 12 падлеткаў з восьмага класа па адзінаццаты.

Займаюцца і дзяўчынкі: прыходзяць з разлікам на тое, што потым ім будзе лягчэй у аўташколе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0