Нацыянальны банк Беларусі плянуе праводзіць паэтапную дэвальвацыю беларускага рубля, прывязанага да кошыку валют.

Пра гэта заявіў у Лёндане намесьнік кіраўніка галоўнай фінансавай установы краіны Васіль Мацюшэўскі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на Рэйтэр.

«У наступным годзе мы плянуем больш гнуткую курсавую палітыку. Мы намераны мякка дэвальваваць нацвалюту», — сказаў Мацюшэўскі.

Аднак ён не ўдакладніў, якімі тэмпамі будзе ажыцьцяўляцца дэвальвацыя.

Але ён зьвярнуў увагу на зьніжэньне курсу расейскага рубля ў Расеі на 1 % на мінулым тыдні, указаўшы на пляны Масквы працягнуць зьніжэньне курсу рубля ў далейшым.

Як паведаміў TUT.BY начальнік упраўленьня інфрамацыі Нацбанку Анатоль Драздоў,

«мяккая дэвальвацыя ужо ідзе».

Курс рубля ў дачыненьні да даляра ЗША паступова зьніжаецца, аднак да канца году ён будзе ўтрымлівацца ў рамках устаноўленага Нацбанкам валютнага калідору — у межах 2 100‑2 200 рублёў.

Што тычыць 2009 году, то тут магчымыя ваганьні ў рамках 5‑10%.

tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0