president.gov.by

president.gov.by

Усеагульнае маўчанне, якое пануе пасля ўчорашніх перамоваў на вышэйшым узроўні ў Сочы, парушыў телеграм-канал «Нязыгар».

«Лукашэнка моўчкі пакінуў Сочы. Сустрэча прэзідэнтаў працягвалася больш за 4 гадзіны. Перамовы былі цяжкімі», — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала.

«Беларусь чакаюць перамены. Лукашэнка не будзе браць удзел у новых прэзідэнцкіх выбарах», — перадае «Нязыгар».

Пасля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ні адным з бакоў не было зроблена ніякіх публічных заяваў па выніках перамоваў.

Як вядома, тэлеграм-канал «Нязыгар» апошнім часам не раз распаўсюджваў яўныя фэйкі.

«Нязыгар»: 21 верасня Лукашэнка назаве Пуціну імя свайго пераемніка

Расійскі ТАСС запусціў качку, што ў Лукашэнкі інсульт, а пасля апублікаваў абвяржэнне

Трызненне «Нязыгара» не спыніць: Пазняк і Макей патаемна дапамагаюць адзін аднаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0