Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані. Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані. Фота: kremlin.ru

Выступаючы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання Ірана, Рухані заявіў, што Тэгеран не адмовіцца ад сваёй ракетнай праграмы нават пад ціскам ЗША, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters. «Іран не мае намеру адмаўляцца ад сродкаў абароны, у тым ліку і ад ракет, якія настолькі злуюць амерыканцаў», — сказаў ён.

Таксама Рухані заявіў, што калі Трамп працягне дзейнічаць у цяперашняй манеры, то яго чакае лёс Садама Хусейна. Рухані нагадаў пра падзеі ірана-іракскай вайны 1980—1988 гадоў, у выніку якой іракская армія панесла вялікія страты, а нацыянальная эканоміка сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі, якія сталіся прычынай спробы захапіць суседні Кувейт і разгрому іракскай арміі.

эканоміка сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі,

Садам Хусейн быў пазбаўлены ўлады пасля ўвядзення войскаў ЗША ў Ірак на пачатку 2000-х і пакараны смерцю па прысудзе іракскага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0