Паліва на АЗС з 23 верасня падаражэе на 1 капейку, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Такім чынам, кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,36 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,44 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,65 рубля, дызпаліва — 1, 44 рубля.

У «Белнафтахіме» адзначылі, што канцэрн працягвае рэалізацыю палітыкі, накіраванай на паэтапнае павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва, з улікам росту цаны на нафту ў мэтах кампенсацыі павелічэння выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0