Развітацца са старшынёй праўлення ФК БАТЭ Анатолем Капскім, які сёння памёр на 53-м годзе жыцця, можна будзе ў панядзелак, 24 верасня, паведамілі ў прэс-службе футбольнага клуба.

Жалобныя мерапрыемствы пройдуць у храме святога Арханёла Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна:

  • а 7.00 пачнецца памінальная літургія;
  • а 8.00 — адпяванне.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 11.00 да 13.00 у фае «Барысаў-Арэны» (побач з уваходам Media).

ФК БАТЭ запрашае ўсіх жадаючых аддаць даніну павагі і памяці выдатнаму чалавеку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0