Фота: kremlin.ru.
Выданне піша, што расійскае кіраўніцтва вельмі цярплівае, паколькі «прыемным суразмоўцам Лукашэнку не назваць, ды і эканамічных пераваг ад зносін з ім пакуль што не відаць».
«Царьград» звяртае ўвагу на тое, што расійскае кіраўніцтва заўсёды публічна паважна ставіцца да беларускага, у той час як Лукашэнка можа назваць кіраўніка Расіі то «любімым старэйшым братам», то «варварам».
Кансерватыўнае выданне лічыць Лукашэнку няшчырым чалавекам, які прыйшоў да ўлады пад прарасійскімі лозунгамі, а ў выніку нібыта будуе свае перадвыбарчыя праграмы на «антырасійскай рыторыцы».
Аднак Беларусь жыве шмат у чым за кошт расійскай дапамогі: ільготных крэдытаў, пошлін, умоў узаемадзеяння, лічыць «Царьград»:
«Аляксандру Лукашэнку за 24 гады ва ўладзе не ўдалося выбудаваць эфектыўную самадастатковую эканоміку, якая дазваляла б хоць неяк зводзіць дэбет з крэдытам без чарговай порцыі расійскай дапамогі».
Пастаянныя спробы Лукашэнкі фліртаваць з Захадам выклікаюць здзіўленне ў расійскага выдання. На думку журналіста, у Беларусі няма ніякіх альтэрнатыў саюзу з Расіяй:
«Ці можа яна, напрыклад, стаць паважанай краінай заходняга свету, паўнапраўным сябрам Еўрасаюза, удзельнікам еўрапейскага «агульнага рынка»?»
«Царьград» лічыць, што пры арыентацыі Беларусі на Захад, нас чакае сапраўдная катастрофа, паколькі ў гэтым выпадку мы нібыта страцім магчымасць весці самастойную знешнюю і фінансавую палітыку:
«Таму звяртацца на Захад Беларусі бессэнсоўна, калі, вядома, яна не хоча ўбачыць квоты на вырошчванне бульбы і забароны на вытворчасць джыну (ён у Сінявокай вельмі нядрэнны)».
«Царьград» упэўнены, што нашай краіне гістарычна прадпісана быць своеасаблівым «акном у Еўропу», заходнім фарпостам так званай «еўразійскай цывілізацыі».